Вераніка Несцярук's profile

INTERNATIONAL RURAL WOMEN'S DAY/ДЗЕНЬ СЯЛЯНСКІХ ЖАНЧЫН

МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ СЯЛЯНСКІХ ЖАНЧЫН  (ФОТАПРАЕКТ)
INTERNATIONAL DAY OF RURAL WOMEN  (PHOTOGRAPHY PROJECT)

Дакументальны фотапраект «Дзень сялянскіх жанчын» створаны ў межах курсавога праекта па дысцыпліне «Дызайн-праектаванне» падчас навучання ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Мінску ў 2014 годзе (кіраўнік Юрый Тарэеў).
Міжнародны дзень сялянскіх жанчын (15 кастрычніка) адзначаецца з 2008 года па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН. Галоўная яго мэта — прыцягнуць увагу грамадства да ролі, якую адыгрывае праца сялянских жанчын у эканоміке пэўнай краіны, і да іх асоб.
Аўтар намагаўся даследаваць побыт жанчын, што жывуць на вёсцы. Выпадковы глядач можа зацікавіцца тым, як выглядаюць іх дамы знутры, і ў той жа час пабачыць штодзенныя моманты, якія звычайна схаваны ад чужых вачэй. 
З фотаздымкаў складзена фотакніга.



This documentary photography project was developed as a course project during the fourth year of studies at the Belarusian State Academy of Arts in Minsk (Graphic Design department, Graphic Design Live Project course supervised by Jouri Toreev), 2014.
International Day of Rural Women (15 October) has been celebrated since 2008 and was established by the United Nations General Assembly in 2007 to honor the essential role women living in rural areas play in the life of society.
The author seeks to explore the everyday life of a woman who lives outside the city. The photo book presented below acquaints the viewer with three Belarusian women demonstrating their home, opening up the way they live to a casual watcher.

Міжнародны дзень сельскіх жанчын, які адзначаецца штогод 15 кастрычніка, закліканы нагадаць грамадству аб тым, як шмат яно абавязанае сельскім жанчынам і наколькі каштоўная іх праца. Абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у рэзалюцыі «Паляпшэнне становішча жанчын у сельскіх раёнах».

Annually celebrated, International Day of Rural Women is meant to remind the society of how much we are indebted to rural women and emphasize the value of their work.

Ганна Іванаўна, 75 гадоў. Нават у такім сталым узросце завіхаецца ў сваім двары, клапоціцца аб вялікай сям'і. Мае праўнукаў.

Anna, 75 years. Even at this age she manages the household and takes care of the family.​​​​​​​










Галіна, 51 год. Працуе санітаркай у мясцовым ФАПе. Нягледзячы на жыццевыя абставіны ніколі не страчвае бадзёрасць і аптымізм.

Galina, 51 years. She works as a nurse assistant at the local rural medical and obstetric centre. Despite all the particular difficulties of life this single mother of three is always optimistic and keeps her spirits high.











Вольга Уладзіміраўна, 67 гадоў. У свой час давялося шмат мяняць месца жыхарства, нават па-за межамі Беларусі. Лічыць уласны домік на ўскрайку вёскі лепшым месцам у свеце.

Olga, 67 years. There was a time when she had to move a lot, even going outside Belarus. But she considers her little house on the edge of the village to be the best place in the whole world.










Сельскія жанчыны складаюць больш чвэрці насельніцтва зямнога шара. Кожная восьмая жанчына ў Беларусі — жыхарка сельскай мясцовасці. Колькасць сельскіх жанчын у рэспубліцы на 1 студзеня 2014 года склала 1,2 млн. чалавек, або 52,6 % сельскага насельніцтва краіны.

Rural women account for one quarter of the global population. In Belarus one woman in eight lives in rural countryside. As of January 2014 the Republic of Belarus had a total of 1.2 million rural women which represents 52,5 per cent of the rural population.















      
      
     
     
     
INTERNATIONAL RURAL WOMEN'S DAY/ДЗЕНЬ СЯЛЯНСКІХ ЖАНЧЫН
Published:

INTERNATIONAL RURAL WOMEN'S DAY/ДЗЕНЬ СЯЛЯНСКІХ ЖАНЧЫН

Published: