Vodguk
Хата - гэта мікракосмас ці абагульненая карціна свету як сучаснага беларуса, так і яго продкаў. Як сёння, так і стагоддзі таму мы надавалі ёй сакральнае значэнне праз яе функцыі, форму, аздабленне. Безумоўна, развіццё тэхналогій, змена грамадскага ладу, ментальная трансфармацыя не можа не адбіцца на сучасным беларускім дызайне, які мае быць пабудаваны адначасова на этнічным базісе і сучасных тэхналогіях.
Датычна этнічнага базісу, то сістэмаўтваральнымі кампанентамі беларускай хаты з'яўляюцца:
арыентацыі адносна бакоў свету (вуліца распрасціраецца з поўдня на поўнач па напрамку Млечнага Шляху, хата ж ў адпаведнасці с Палескімі традыцыямі арыентавана да вуліцы захадным парадным фасадам);
< >традыцыйны дах з вакенцам-парталам, які звязвае нас зямных са светам звышнатуральным;выкарыстанне дрэва не толькі з-за яго распаўсюджанасці, але і з-за веры ў ахоўную сілу дрэва;наяўнасць вогнішча як цэнтральнай адзінкі жытла - сімвала жыцця і роду;аднарадовасць забудовы (хата у адзін рад адносна вуліцы);строгая функцыянальнасць, лаканічнасць дэкору (цяслярныя вырабы і выцінанка (першапачаткова выкарыстоўваліся ў першую чаргу для аздаблення вакон); наяўнасць чырвонага кута, парога (культ продкаў) і інш.
Што да творчага пераасэнсавання дадзеных сістэмаўтваральных элементаў, то ўсё вышэйназванае знаходзіць увасабленне ў сучаснасці праекту Водгук. (Адзінае, што мы наўмысна не адлюстравалі ў праекце - гэта чырвоны кут, парог ды спальню. Рэчы даволі інтымныя, а сапраўдны беларус, як чалавек інтравертыўны па прыродзе сваёй, не мае аніякага жадання пускаць гледачоў далей за гасцёўню).
Мы не намагаемся апрануцца у лапці, замест гэтага мы будуем новую сучаснасць на падмурку традыцый, гісторыі, гонару.
У праекце выкарыстана  праца "Жыцень" мотальскага мастака Янкі Рамановіча.


Vodguk
Published:

Owner

Vodguk

Competition entry Belarus Design Award 2015 "Inspired by Traditions"

Published:

Creative Fields