Jan Supron's profile

Grodno | Hrodna | Branding

Гродна - горад, які знаходзіцца на сутыку трох дзяржаў. З гісторыяй Гродна непарыўна звязаны лёс беларусаў, палякаў, рускіх, літоўцаў, яўрэяў, татараў і інш. Для гэтых народаў горад з'яўляецца "сваім", родным, неад'емнай часцінкай іх уласнай гісторыі і культуры. Сведчаннем таму - шмат імёнаў горада, якія штодзённа выкарыстоўваюцца ў міжнародных рэйсах, сродках масавай інфармацыі і сусветнай павуціне: Гродна, Гродно, Grodno, Gardinas.
У свеце, напэўна, не існуе гарадоў, якія б мелі столькі назваў, гістарычных і сучасных, як наш Гродна. Городен, Городна, Горадна, Гародня, Горадня - гэта толькі некаторая частка гістарычных варыянтаў назвы горада! Але час ідзе, змяняюцца пакаленні. Да нашага часу найбольш ужываемым у міжнародным фармаце варыянтам назвы з'яўляўся польскамоўны - "Grodno".
З часу набыцця нашай краінай незалежнасці назва горада, паводле  інструкцыі ААН па раманізацыі беларускіх геаграфічных назваў, павінна пісацца літарамі лацінскага алфавіту паводле транслітэрацыі толькі з нацыянальнай (беларускай) формы напісання, а менавіта "Hrodna". Гэтыя моманты мы ўлічылі ў нашым праекце.
Асноўная ідэя нашай працы - паказаць шматкультуровасць і багатыя гістарычныя традыцыі Гродна, выкарыстоўваючы дзве назвы горада - HRODNA і GRODNO. Гродна - горад, родны многім народам. Родной (рус.), rodzinny (пол.). Невядома ці гэта супадзенне ці не, але ў самой назве горада зашыфравана слоўная канструкцыя "родна". Кожны, хто наведвае горад, адчувае непарыўную сувязь з ім. Гродна - родны сэрцу горад!
Grodno | Hrodna | Branding
Published:

Grodno | Hrodna | Branding

Published: